Прыказки и прымауки пра сяброуства на беларускай мове

Прымаўкі і прыказкі на роднай беларускай мове.
Якія мы гаспадары, такія нашыя двары. Не будзь горкі – праклянуць, не будзь салодкі – пракаўтнуць. Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў. Хто хоча прапасці, няхай вучыцца красці . У кожнага кавалера свае манеры.

Дзе цесна, там пацешна. Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма . Языком у Вільні, а галавою за печчу. Сам сябе загубіш, як чужую жонку прыгалубіш. Не кладзіся каля чужой жонкі – адаб’юць пячонкі. Будзь свайму слову гаспадар. Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра. «Мусіць» за вуха ўкусіць.

Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы. Сядзі ў будзе і чакай, што будзе. На рынку долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш . Калi з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы. Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць. І мая доля не шчарбатая . Дзеўка без касы не мае красы.

Маленькі сабачка да веку шчаня (цюцька). Не радуйся чужой бядзе, бо свая ззаду iдзе.


Новинки: